top of page

Фемінісцкі і квір актывізм у беларускай анлайн-прасторы

Лічбавыя практыкі салідарнасці

Сваёй мэтай даследаванне ставіць вызначыць і прааналізаваць цяперашні стан актывісцкіх практык, якія вельмі часта адбываюцца анлайн. Даследаванне намагаецца адзначыць дасягнутае, але таксама вылучыць прысутныя праблемы і складанасці.

Аўдыторыя і захоўванне сувязяў анлайн

Абставіны прывялі многіх да лічбавай салідарнасці як да аднаго са сродкаў захоўвання супольнасці. Адна з пераваг у гэтай сітуацыі заключаецца ў тым, што падчас каранціну Covid-19 удзельні:цы прызвычаіліся да анлайн фармату.

Істотнасць захоўвання кантактаў і падтрымкі аўдыторыі, якая працягвае заставацца ў Беларусі, на працягу інтэрв’ю падкрэсліваюць усе актывіст:кі. Некаторыя з іх адзначаюць анлайн фармат, па сутнасці, паўстае адзіным магчымым варыянтам працягваць працу.


Толькі тры актывіст:кі з апытаных адзначылі, што для мэт іх ініцыятыў анлайн цалкам выконвае сваю функцыю і запыт аўдыторы.


Крохкасць сувязяў і складанасць стварэння і захоўвання супольнасці падчас працы анлайн узгадваюцца і ў адказах іншых рэспандэнта:к, актывіст:кі кажуць пра немагчымасць інтымнасці і даверу.


Разрыў, які прысутнічае паміж людзьмі ў розных лакальнасцях прызнаюць усе актывіст:кі. Падчас інтэрв’ю часта ўзгадваюцца адрозныя інфармацыйныя палі. У дачыненні да ўдзельн:іц з Беларусі гучаць думкі пра стан трывожнасці і страху.

Праца ў анлайн-фармаце часта з’яўляецца адзіным варыянтам актывісцкіх практык, аднак для большасці актывіста:к яна паўстае нашмат менш эфектыўнай за сустрэчы ў фізічнах прасторах.

Яня Рэвяка

Даследнiца, скончыла Еўрапейскі Гуманітарны Универсітэт, Бакалаўр сацыяльных навук у камунікатыўных даследаваннях (Дысертацыя пра гендарную праблематыку ў беларускай акадэміі і актывізме).

Даследаванне
«Лічбавыя практыкі салідарнасці: фемінісцкі і квір актывізм у беларускай анлайн-прасторы»

Тиражирование исследование возможно только с согласия проекта “Women in tech” с обязательной ссылкой на сайт проекта. Исследование проведено Центром гендерных исследований ЕГУ в рамках проекта Women in Tech при финансовой поддержке ЕС.

  • Instagram
  • Facebook
  • LinkedIn

Праект рэалізуецца Цэнтрам гендэрных даследаванняў ЕГУ, пры падтрымцы Еўрапейскага Звяза.

bottom of page