КРОХКІЯ СУВЯЗІ
Сустрэчы аб’ядноўвае фемінісцкая оптыка і цікавасць да пошуку тэарэтычных і практычных адказаў на сучасныя выклікі
Узмацненне рэпрэсій, войны, хвалі міграцый, прыход да ўлады правых папулістаў і пагроза біяпалітычнага кантролю над жаночымі целамі робяць наша сённяшняе жыццё пранізаным страхам і трывогай за будучыню. Старыя апоры перастаюць падавацца надзейнымі, а сувязі разбураюцца.
Серыя вебінараў пабудавана так, каб правесці ўдзельні_ц праз абмеркаванне тэм цела і клопату, структурнай няроўнасці, інфраструктур прыгнёту да пераасэнсавання магчымых практык салідарнасці.
Выраз «Крохкія сувязі» мы запазычылі з кнігі Сары Ахмед «Жыць фемінісцкім жыццём». Ён падкрэслівае супярэчлівы характар нашага калектыўнага досведу: прынцыповую сумеснасць і салідарнасць з аднаго боку, і крохкасць і адзіноту – з іншага.
Гэтая праграма накіравана на даследаванне крохкасці нашых сувязяў і магчымасцей для салідарнасці і супраціву ў сучасным свеце.
Куратаркi праграмы
Антаніна Сцебур
Надзея Карпенка
Расклад
Women In Tech – гэта інфраструктурны адукацыйны і даследчы праект, накіраваны на падтрымку жанчын у ІТ, стымуляванне даследаванняў на стыку тэхналогій і фемінізму, а таксама прасоўванне гендэрнай роўнасці ў галіне высокіх тэхналогій. Праект ініцыяваны Цэнтрам гендарных даследаванняў ЕГУ і фінансуецца Еўрапейскім саюзам.