4 сакавіка 18:30
Формы надзеі, выжывання і салідарнасці на стыку квір-ідэнтычнасці і нацыянальнай ідэнтычнасці
Гэтая лекцыя заснавана на даследаванні развіцця квір-актывізму падчас палітычных рэпрэсій. Абмяркоўваючы квір-актывізм і яго дзеянні падчас Рэвалюцыі ў Беларусі 2020 года, як адказ на паліцэйскую гамафобію і пастаяннае сціранне нацыянальнай ідэнтычнасці каланіяльнымі дзяржавамі, я імкнуся прадэманстраваць, як актывісты мабілізуюцца і арганізуюцца, выступаючы супраць квазікаланіяльнасці і гамафобіі. Апроч таго я даследую, як квір-ідэнтычнасць і нацыянальная ідэнтычнасць, якія першапачаткова лічыліся рознымі і ўзаемавыключальнымі, пераплятаюцца адна з адной, ствараючы тое, што я называю Кью-юніт ідэнтычнасцю, унікальнай для беларускага кантэксту.
Кацярына Данскова –– гендарная даследчыца, квір-актывістка, трэнерка нефармальнай адукацыі.
Women In Tech – гэта інфраструктурны адукацыйны і даследчы праект, накіраваны на падтрымку жанчын у ІТ, стымуляванне даследаванняў на стыку тэхналогій і фемінізму, а таксама прасоўванне гендэрнай роўнасці ў галіне высокіх тэхналогій. Праект ініцыяваны Цэнтрам гендарных даследаванняў ЕГУ і фінансуецца Еўрапейскім саюзам.