top of page

Бояна Пішкур

11 сакавіка, 18:30
Што мы насамрэч маем на ўвазе, калі гаворым пра салідарнасць?

Сёння шмат якія, раней вельмі істотныя, словы, у тым ліку «салідарнасць», ператварыліся ў пустыя фразы, нават у клішэ. Замест таго, каб адмовіцца ад іх, трэба вярнуць ім іх першапачатковы сэнс або стварыць новую мову. Для гэтага важна не толькі крытыкаваць «імперскія інстытуты», але і дэкаланізаваць сябе, пераасэнсаваць сваё стаўленне да ўлады і гатоўнасць адмовіцца ад прывілеяў дзеля палітычнай пазіцыі.


Сёння становіцца відавочным, што «выбарачная» салідарнасць ператвараецца ў новы метад функцыянавання большасці культурных інстытутаў у Еўропе і за яе межамі. Выбарачная салідарнасць стварае няроўнасці, іерархіі ды выключную палітыку. У мастацкіх інстытутах няма «нейтральнасці», як некаторыя спрабуюць нас пераканаць.


У сваёй прэзентацыі я разгледжу некаторыя гістарычныя прыклады практык салідарнасці ў галіне мастацтва і культуры, галоўным чынам у кантэксце Руху недалучэння, а таксама паспрабую звязаць іх з сучаснымі (і адсутнымі) практыкамі мастацкай салідарнасці.


Сустрэча пройдзе на англійскай мове з перакладам на рускую/беларускую.


Бояна Пішкур працуе куратаркай у Музее сучаснага мастацтва ў Любляне. Яе дзейнасць у асноўным звязана з югаслаўскім і постюгаслаўскім кантэкстам, Рухам недалучэння і пытаннем «Усходаў», асабліва ў сферы мастацтва і культуры. З 2019 года яна курыруе і сукурыруе серыю выстав Southern Constellations у Славеніi, Паўднёвай Карэi, Харватыi, Палесцінe, Лондане i iнш.

Women In Tech – гэта інфраструктурны адукацыйны і даследчы праект, накіраваны на падтрымку жанчын у ІТ, стымуляванне даследаванняў на стыку тэхналогій і фемінізму, а таксама прасоўванне гендэрнай роўнасці ў галіне высокіх тэхналогій. Праект ініцыяваны Цэнтрам гендарных даследаванняў ЕГУ і фінансуецца Еўрапейскім саюзам.

  • Instagram
  • Facebook
  • LinkedIn
bottom of page