top of page

Тэрэза Хэндл

28 студзеня, 18:30
За межамі кампізму і пабочных страт: разважанні аб транснацыянальнай справядлівасці

Спадчына расійскага імперыялізму працягвае ўплываць на значную частку свету — ад Усходу Еўропы да Цэнтральнай і Паўночнай Азіі. Поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну прывяло да ўзмацнення салідарнасці паміж грамадствамі, якія пацярпелі ад працяглай агрэсіі расійскага імперыялізму. Адначасова многія дамінантныя акадэмічныя і актывісцкія дыскусіі фармуюцца эпістэмным імперыялізмам, які разглядае Усход Еўропы звонку: праз заходнецэнтрычныя і дамінантныя перспектывы альбо праз расійскацэнтрычныя рамкі.

Гэтыя шаблоны паўтараюцца і ў фемінісцкіх, і ў глабальных дэ/анты-каланіяльных дэбатах, якія часта замоўчваюць галасы, гістарычны вопыт і дзейнасць грамадстваў, што непасрэдна пацярпелі ад расійскага імперыялізму і каланіялізму. Занадта часта такія дэбаты ўмацоўваюць палітыку падзелу (кампізму), паглыбляючы разрывы і супярэчнасці, якія фармуюцца двайнымі стандартамі і рознымі падыходамі да заходняй і незахаднай спадчыны імперскага і каланіяльнага гвалту.

Ці магчыма супрацьстаяць шматлікім формам імперскага прыгнёту адначасова? Давайце разам даследуем, як гэта зрабіць.


Сустрэча пройдзе на англійскай мове.


Тэрэза Хэндл – філосафка і біаэтыкіня (Універсітэт Аўгсбурга). У сваіх даследаваннях яна разглядае пытанні ўразлівасці, адмаўлення, умацавання, справядлівасці і салідарнасці, а таксама этыку і эпістэмалогію медыцынскіх тэхналогій і інтэрвенцый. Апошнія працы Генль даследуюць няроўнасці паміж Усходам і Захадам Еўропы і іх уплыў на здароўе, улічваючы таксама наступствы нямецкага і расійскага імперыялізму. Тэрэза з’яўляецца заснавальніцай Цэнтральна-Усходнееўрапейскай фемінісцкай даследчай сеткі і сузаснавальніцай асацыяцыі RUTA.

Women In Tech – гэта інфраструктурны адукацыйны і даследчы праект, накіраваны на падтрымку жанчын у ІТ, стымуляванне даследаванняў на стыку тэхналогій і фемінізму, а таксама прасоўванне гендэрнай роўнасці ў галіне высокіх тэхналогій. Праект ініцыяваны Цэнтрам гендарных даследаванняў ЕГУ і фінансуецца Еўрапейскім саюзам.

  • Instagram
  • Facebook
  • LinkedIn
bottom of page