top of page

Яна Санько

8 студзеня 18:30
Гендэраваны досвед вымушанай міграцыі пад перасячэннем некалькіх позіркаў

Уцякаючы ад пераследу ў Беларусі за мяжу, мы не толькі перамяшчаемся ў прасторы фізічна, але і вандруем праз розныя бюракратычныя і лічбавыя сістэмы. Падчас гэтага падарожжа, мы можам адчуваць на сабе больш за адзін позірк, які адсочвае, ацэньвае і класіфікуе нашы паводзіны. Чые гэта позіркі і якія за імі намеры?


Мая прэзентацыя базуецца на этнаграфічным даследаванні досведу палітычных уцякач:ак з Беларусі, якія апынуліся ў Літве. Гэта аналіз таго, як людзі могуць па-рознаму разумець і (не) даваць рады перасячэнням розных сістэм назірання. Важна разумець, як розныя формы ўразлівасці могуць уплываць на стаўленне да назірання, робячы яго варожым ці жаданым. У прыватнасці я буду гаварыць пра спецыфіку жаночага досведу ва ўцякацкіх прасторах. Таксама я закрану тэму псіхалагічнай дапамогі і таго, як такая дапамога бывае часткай сістэмы назірання, у якой мігранты разглядаюцца як так званыя «няпоўныя суб’екты».


Многае з таго, што здаецца ўнікальнай праблемай беларускай дыяспары, аказваецца вядомай з’явай для даследаванняў міграцыі ў іншых кантэкстах. Веданне гэтага можа быць карысным і ў выбудоўванні сетак салідарнасці, і ў самаадвакацыі. Прынамсі, такая надзея.


Яна Санько – магістарка сацыяльнай антрапалогіі (Універсітэт Лунда, Швецыя), паэтка, удзельніца лабараторыі фем-пісьма «Расцяжэнне». У мінулым Head of User Research у UXPressia, сузаснавальніца супольнасці беларускіх дызайнера:к UX Connect. Пасля 11 год працы ў ІТ-сферы даследуе тэмы гендэраванага досведу працы і клопату, вымушанай міграцыі, салідарнасці, палітык ментальнага здароўя і нейраадрознасці.

Women In Tech – гэта інфраструктурны адукацыйны і даследчы праект, накіраваны на падтрымку жанчын у ІТ, стымуляванне даследаванняў на стыку тэхналогій і фемінізму, а таксама прасоўванне гендэрнай роўнасці ў галіне высокіх тэхналогій. Праект ініцыяваны Цэнтрам гендарных даследаванняў ЕГУ і фінансуецца Еўрапейскім саюзам.

  • Instagram
  • Facebook
  • LinkedIn
bottom of page