18 лютага, 18:30
Харэаграфіі супраціву
У сваім выступе Воля Сасноўская прапануе разгледзець практыкі і харэаграфіі пратэсту падчас паўстання 2020-2021 гадоў у Беларусі — маршы, дваровыя сходы і забастоўкі — праз фемінісцкую перспектыву. Якую альтэрнатыву патрыярхальнаму бачанню пратэсту, як адзінага гераічнага акта, і лінейнаму разуменню часу рэвалюцыйных падзей могуць прапанаваць такія характарыстыкі пратэстнага руху, як знясіленне, плыннасць і крохкасць? Як гэтая оптыка і пратэстныя практыкі трансфармуюцца ў кантэксце імперскай агрэсіі Расіі супраць Украіны? Вядзе крызіс пратэстных рухаў і палітычнай арганізацыі ў Беларусі, а таксама ў постсацыялістычных і сучасных неаліберальных дэмакратыях, да з'яўлення новых формаў палітычнай арганізацыі, сетак салідарнасці і харэаграфій супраціву?
Воля Сасноўская — мастачка, даследчыца і культурная арганізатарка. Працуе на скрыжаванні перфарматыўнага і візуальнага мастацтва, спалучаючы свята і палітыку, калектыўныя харэаграфіі ды постсацыялістычныя тэмпаральнасці. Удзельніца мастацка-даследчай групы Праблемны калектыў і рабочай групы Працуй больш! Адпачывай больш!. У цяперашні час з'яўляецца дактаранткай праграмы PhD in Practice у Акадэміі мастацтваў Вены.
Women In Tech – гэта інфраструктурны адукацыйны і даследчы праект, накіраваны на падтрымку жанчын у ІТ, стымуляванне даследаванняў на стыку тэхналогій і фемінізму, а таксама прасоўванне гендэрнай роўнасці ў галіне высокіх тэхналогій. Праект ініцыяваны Цэнтрам гендарных даследаванняў ЕГУ і фінансуецца Еўрапейскім саюзам.